“Народны чэмпіён” Віталь Гуркоў стаў дызайнерам вопраткі

“Народны чэмпіён” Віталь Гуркоў стаў дызайнерам вопраткі

“Народны чэмпіён” Віталь Гуркоў стаў дызайнерам вопраткі. Знакаміты кікбаксёр, 10-разовы чэмпіён свету па тайскім боксе запусціў уласную лінейку адзення з нацыянальнай атрыбутыкай.

“Спяшаюся падзяліцца з вамі навіной, што цяпер у Мінску, ГЦ "Маскоўска-венскі" (крама @lstr_adziennie ) прадаецца мая лінейка адзення @gurcore, першыя худзi , зiпы і футболкі "Ваярскi Талер", а таксама мерчaвыя футболкі #нашавозьме”, — напісаў Гуркоў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

32-гадовы Віталь Гуркоў знакаміты не толькі сваімі спартовымі перамогамі, але і ўдзелам у музычным гурце Brutto,  а таксама сваім памкненнем папулярызаваць беларускую мову і культуру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі