Вы тут

Віталь Гуркоў абверг чуткі пра сябе і Рыту Дакоту

Рыта Дакота справа / @vika_rambo

Беларускі чэмпіён па тайскім боксе Віталь Гуркоў абверг чуткі пра тое, што сустракаецца са спявачкай Рытай Дакотай, якія з’явіліся ў расійскіх СМІ.

Так, мы сустракаліся. Але гэта было 10 гадоў таму”, — адказаў Гуркоў на пытанне Еўрарадыё пра Рыту Дакоту. І дадаў, што, насуперак усім плёткам, працягвае сустракацца з беларускай гімнасткай Меліцінай Станютай.

Чуткі пра Гуркова і Дакоту з’явіліся пасля таго, як у інстаграм-акаўнце @vika_rambo з’явілася іх сумеснае фота. Да таго расійская спявачка беларускага паходжання Рыта Дакота разышлася з мужам Уладам Сакалоўскім, у іх ёсць дачка. 

У пачатку ліпеня 2019 года ўжо з’яўляліся чуткі пра тое, што зорная беларуская пара — Гуркоў і Станюта — разышлася. Але ў каментарыі “Нашай Ніве” Гуркоў распавёў, што гэта няпраўда.

Маё сэрца занятае. Тыдзень таму размаўлялі пра вяселле! Не хвалюйцеся, калі ласка. Усё вельмі добра”, — супакоіў Гуркоў.

Тыдзень таму 34-гадовы спартовец вярнуў сабе тытул чэмпіёна свету па версіі Kunlun Fight. Ён першы баец, які здолеў двойчы ўзяць чэмпіёнскі пояс у гэтым турніры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.