Віталь Гуркоў стаў тварам расійскага турніра “Зямля вялікіх перамог”

Віталь Гуркоў стаў тварам расійскага турніра “Зямля вялікіх перамог”

Шматразовы чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў анансаваны ў якасці ўдзельніка спартыўнага фестывалю "Зямля вялікіх перамог” у Пскове. Інфармацыя пра гэта з'явілася на старонцы “ВКонтакте” суполкі “Паўночны дэсант” і на сайце дзяржаўных органаў Пскоўскай вобласці.

Спаборніцтвы, прысвечаныя памяці падпалкоўніка ВДВ, героя Расіі Анатоля Лебедзя пройдуць 5 жніўня. Іх падтрымлівае адміністрацыі Пскоўскай вобласці. У праграме фестывалю — турніры па адзінаборствах, майстар-класы, паказальныя выступленні пскоўскіх дэсантнікаў.

Ці выйдзе Віталь Гуркоў на рынг, арганізатары мерапрыемства не паведамляюць. Яго прозвішча згадваецца сярод гасцей фестывалю, таксама вакаліст Brutto стаў тварам спаборніцтваў. У турніры возьме ўдзел напарнік Гуркова па зборнай Беларусі, чэмпіён свету Дзмітрый Варэц, а сярод гасцей значыцца трохразовы алімпійскі чэмпіён па грэка-рымскай барацьбе, а цяпер дэпутат Дзярждумы Расіі Аляксандр Карэлін.

Зараз Віталь Гуркоў змагаецца за медалі чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Празе. На яго рахунку ўжо дзве перамогі. Наступны паядынак адбудзецца 7 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі