Чэмпіёнку Беларусі па тайскім боксе і К1 арыштавалі на 10 сутак

Чэмпіёнку Беларусі па тайскім боксе і К1 арыштавалі на 10 сутак

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіў 10 сутак арышту 24-гадовай Аляксандры Сітнікавай — шматразовай чэмпіёнцы Беларусі па тайскім боксе і К1, трохразовай бронзавай прызёрцы чэмпіянатаў Еўропы па муай-тай.

Дзяўчыну прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, піша праваабарончы сайт "Вясна". Напярэдадні, 13 кастрычніка, яе затрымалі і даставілі ў Цэнтральнае РУУС Мінска. Там яна, мяркуючы па ўсім, правяла ўсю ноч.

У сваім акаўнце ў Instagram Сітнікава ставіла сваё фота з вулічнай акцыі, дзе яна трымае плакат "Не — катаванням, арыштам, рэпрэсіям!"

За апошнія дні гэта не першы выпадак, калі спартоўцаў адпраўляюць пад арышт за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. На 15 сутак асуджаная баскетбалістка Алена Леўчанка (павінна выйсці на волю 15 кастрычніка). Тыя ж 15 сутак учора прысудзілі шматразоваму чэмпіёну свету па тайскім боксе Юрыю Булату

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі