“Народны алімпіец” Сяргей Далідовіч сышоў з дыстанцыі ў скіятлоне

“Народны алімпіец” Сяргей Далідовіч сышоў з дыстанцыі ў скіятлоне

Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч сышоў з дыстанцыі падчас алімпійскіх спаборніцтваў па мужчынскім скіятлоне. Спартсмен спыніў барацьбу ў самым пачатку гонкі і не дабраўся нават да адзнакі 4,63 км.

Для 44-гадовага Далідовіча гэта сёмыя Алімпійскія гульні. Нацыянальны Алімпійскі камітэт не хацеў дапускаць яго да ўдзелу ў Гульнях у Пхенчхане, спасылаючыся на немалады ўзрост спартсмена. Тады лыжнік абвясціў краўдфандынгавую кампанію на платформе Talaka.by, каб сабраць сродкі для ўдзелу ў Алімпіядзе. Кампанія была паспяховай: спартсмен-ветэран сабраў болей за 30 тысяч беларускіх рублёў.

Найлепшым вынікам Далідовіча было 1-е месца на этапе Кубка свету ў 2001 годзе. На мінулай Алімпіядзе ў Сочы ён заняў 5-е месца ў масстарце і гэта быў найлепшы алімпійскі вынік за ўсю яго кар’еру.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі