Вы тут

Нармалізавалі? Як беларускім Чырвоным Крыжам пачалі кіраваць чыноўнікі

Беларускі Чырвоны Крыж цесна звязаны з чыноўнікамі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

#TyrannyPoisonsRedCross ("Тыранія атручвае Чырвоны Крыж") — пад такім хэштэгам у сацыяльных сетках беларусы заклікалі галаўную арганізацыю ЧК звярнуць увагу на працу беларускай "дачкі". Звярталіся ў Чырвоны Крыж і прадстаўнікі беларускай дыяспары з дзясяткаў краін свету, і пісьменнік Саша Філіпенка. Але ў Жэневе, дзе сядзіць галаўная арганізацыя, нічога ўцямнага не адказалі.

Разам з тым беларускі Чырвоны Крыж меў цесныя сувязі з дзяржавай ужо шмат гадоў. Расказваем падрабязнасці.

Усё пачалося з крытыкі "Саўбелкі"

Пасля развалу СССР беларускі Чырвоны Крыж узначаліў урач-стаматолаг Антон Раманоўскі. Назваць далёкім ад уладных кабінетаў яго нельга: неўзабаве яго абралі ў Вярхоўны савет, пазней ён падтрымаў Лукашэнку на выбарах і рэферэндуме і перайшоў у створаную ім Палату прадстаўнікоў. Але ўсё ж БТЧК праводзіла незалежную палітыку і, што важна, размяркоўвала вельмі вялікія сумы грошай — у тым ліку "чарнобыльскую" дапамогу.

У 2004-м у беларускага Чырвонага Крыжа змяніўся старшыня — ім стала Людміла Пастаялка, міністарка аховы здароўя (на той момант) і... маці Ірыны Абельскай — асабістай доктаркі Лукашэнкі і меркаванай мамы Мікалая Лукашэнкі

Тады Раманоўскі застаўся ў якасці выканаўчага сакратара, але не надоўга.

Ужо праз год "Советская Белоруссия" апублікавала гнеўны тэкст аб тым, што ў беларускім Чырвоным Крыжы Служба катастроф створана толькі на паперы. Пасля гэтага Раманоўскі сышоў канчаткова, а яго месца заняў пратэжэ Пастаялка — Васіль Жарко.

Пазней ён зменіць яе на пасадзе кіраўніка Міністэрства аховы здароўя і нават дабярэцца да пасады віцэ-прэм'ера.

Такім чынам, з 2005-га фактычна беларускім Чырвоным Крыжам кіравалі два чалавекі сістэмы. Далей было ў такім жа духу.

Дэпутаты, былыя чыноўнікі, кіраўнікі выбаркамаў

Жарко таксама нядоўга прабыў у БТЧК: у 2006-м сышоў у міністры, а яго месца заняў былы намеснік міністра аховы здароўя Віктар Калбанаў, які кіраваў таварыствам дастаткова доўга, а потым спакойна сышоў працаваць у прыватны медцэнтр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.