Масавыя затрыманні і ператрусы праходзілі напярэдадні Дня Волі ў розных рыгіёнах Беларусі, кажуць праваабаронцы “Вясны”. Па іх дадзеных з 15 сакавіка былі асуджаныя як мінімум 166 чалавек — без уліку затрыманняў у Мінску.
“Цягам апошніх тыдняў сілавікі амаль штодзённа ладзілі масавыя затрыманні і ператрусы ў розных рэгіёнах краіны. Пасля гэтага на некаторых затрыманых складалі адміністрацыйныя пратаколы паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне)”, — распавядаюць у “Вясне”.
Рэйды сілавікоў адбываліся ў Пінску, Мёрах, Оршы, Сянно, Глыбокім, Мазыры, Брэсце, Івацэвічах, Лепелі, Полацку, Наваполацку, Гомелі і іншых гарадах.