Напружанне на польска-беларускай мяжы не спадае


Дарожны знак "Зона надзвычайнага становішча" на мяжы з Беларуссю каля мястэчка Бабікі / Reuters​
Дарожны знак "Зона надзвычайнага становішча" на мяжы з Беларуссю каля мястэчка Бабікі / Reuters​

Паток нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у ЕС з тэрыторыі Беларусі праз Польшчу, не спыняецца. У панядзелак польскія памежнікі спынілі яшчэ каля 250 чалавек.

"У панядзелак, 13 верасня, памежнікі зафіксавалі 249 спроб незаконнага пранікнення ў нашу краіну на мяжы",расказалі ў органах памежнай службы Польшчы.

Затрыманыя 12 чалавек: 11 — гэта выхадцы з Ірака, адзін — грамадзянін Конга. Астатніх парушальнікаў мяжы польскія памежнікі не пусцілі ў краіну.

Польшча, Латвія і Літва ў апошнія месяцы сутыкнуліся з вялікім патокам нелегальных мігрантаў. Ва ўсіх трох краінах праз напружаную сітуацыю на мяжы аб'яўленае надзвычайнае становішча. У ЕС мяркуюць, што да стварэння міграцыйнага крызісу датычныя беларускія ўлады. 8 верасня прадстаўніцтва ЕС у Беларусі абвясціла дэмарш беларускаму МЗС з гэтай нагоды і настойліва папрасіла "ўлады Беларусі спыніць гэтую практыку". У МЗС усе абвінавачванні адпрэчваюць.

Канцлерка Германіі Ангела Меркель днямі зноў назвала крызіс з мігрантамі на мяжы "гібрыднай атакай" з боку Беларусі і заклікала афіцыйны Мінск "адумацца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі