Вы тут

Нападаючы БАТЭ і зборнай Беларусі асуджаны на 7 сутак арышту

Антон Сарока / abff.by

Нападаючы БАТЭ і зборнай Беларусі па футболе Антон Сарока асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў "несанкцыянаванай акцыі". Сувязь з футбалістам знікла ўвечары 11 жніўня. Меркавалася, што ён трапіў пад "зачыстку" сілавікоў і знаходзіцца за кратамі. Гэтая інфармацыя знайшла пацверджанне ў чацвер, калі на Вярхоўны суд апублікаваў спіс больш за паўтысячы чалавек, асуджаных у сталіцы за ўдзел у акцыях пратэсту. У ім ёсць і 28-гадовы Антон Сарока.

Вядома пра некалькіх спартсменаў, якія былі затрыманыя АМАПам. Сярод іх — баец змешаных адзінаборстваў, чэмпіён свету Аляксей Кудзін. Яму пагражае крымінальная адказнасць — відаць, адбіваўся ад АМАПаўцаў. Ёсць фота збітага сілавікамі хакеіста Іллі Літвінава.

Ілля Літвінаў / hockey.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.