Напад у фінскім Турку паліцыя назвала тэрактам

Напад у фінскім Турку паліцыя назвала тэрактам

Фінская паліцыя разглядае напад на мінакоў у горадзе Турку як тэракт. У пятніцу ўвечары мужчына з нажом накінуўся на людзей у раёне гандлёвай плошчы Пууторы. У выніку два чалавекі загінулі і восем атрымалі раненні, паведамляе ВВС.

Першапачаткова дзеянні нападніка расследаваліся як забойства, аднак уначы паліцыя атрымала дадатковую інфармацыю, якая паказвае, што злачынства можна расцэньваць як тэрарызм.

Нападнік — 18-гадовы мараканец. Ён быў паранены адразу пасля затрымання.

Улады ўзмацнілі захады бяспекі па ўсёй краіне, у тым ліку ў аэрапорце Хельсінкі і на чыгуначных станцыях.

Міністр унутраных справаў Паула Рысіка звязала напады з тэрактам у Барселоне, дзе ў выніку нападу ў чацвер загінула 13 чалавекі і пацярпела 130.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі