Надзея Скардзіна заняла 18-е месца ў гонцы пераследу ў Антхольцы
![Надзея Скардзіна заняла 18-е месца ў гонцы пераследу ў Антхольцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/skardino5.jpg.webp?itok=_Ga4I9vX)
Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 18-е месца ў гонцы пераследу на чарговым этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы. Яна дапусціла два промахі на агнявых рубяжах і прайграла лідару гонкі 1 хвіліну 28,8 секунды. Нягледзячы на гэта Надзея значна палепшыла свой стартавы вынік: яна пачынала гонку 29-й, але фінішавала на 11 пазіцыяў вышэй.
Яшчэ адна беларуска Ірына Крыўко таксама палепшыла свой вынік: пачала гонку апошняй, 57-й, а на фініш прыйшла 43-й. У яе два промахі, як і ў Скардзіна і 3 хвіліны 37,4 секунды пройгрышу лідару.
Выйграла гонку расіянка Кацярына Юрлава, на другім месцы Селіна Гаспарын з Швейцарыі, на трэцім — Даратэя Вірэр з Італіі.