Начнога транспарту ў Мінску не будзе ў мэтах эканоміі сродкаў

У Мінску не будзе начнога грамадскага транспарту. Пра гэта журналісту Еўрарадыё паведамілі падчас "прамой лініі" старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца:

“Перспектываў адкрыцця начнога транспарту ў Мінску няма. Гэта зроблена з мэтай эканоміі сродкаў”.

Нагадаем, пра тое, што з наступнага года ў сталіцы плануецца запусціць некалькі начных маршрутаў, у пачатку восені паведамляў дырэктар “Сталічнага транспарту і сувязі” Валерый Шкуратаў. Маршруты, як меркавалася, павінны былі злучыць цэнтральны вакзал з буйнымі жылымі раёнамі сталіцы (начны транспарт мусіў працаваць з 00.00 да 6.00-7.00, а праезд у начных маршрутах каштаваў бы каля 20000 рублёў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі