Начальнікам Генштаба Узброеных сіл РБ прызначаны Павел Муравейка
![Павел Муравейка паказвае, на каго рыхтуецца напад](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/myr2.jpg.webp?itok=qeX1gfPS)
Павел Муравейка паказвае, на каго рыхтуецца напад / БЕЛТА
23 траўня начальнікам Генштаба Узброеных сіл РБ, першым намеснікам міністра абароны прызначаны генерал-маёр Павел Муравейка. Гэта ён летась гаварыў, што Беларусь мае права прабіць "калідор у Літву сілай зброі" ў адказ на ўвядзенне літоўцамі санкцый. Тады ён яшчэ быў першым намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі.
Раней начальнікам Генштаба быў генерал-маёр Віктар Гулевіч. У траўні яго вызвалілі ад пасады і звольнілі з вайсковай службы ў запас "па ўзросце". Праз некалькі дзён яму споўнілася 55 гадоў. Муравейку 52 гады. Ён — ураджэнец Мар'інай Горкі. Вайсковую адукацыю атрымліваў не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, дзе ў 2008-м скончыў Ваенную акадэмію Генштаба Узброеных сіл РФ. Генерал знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі.
![Начальнікам Генштаба Узброеных сіл РБ прызначаны Павел Муравейка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Mur01.jpg.webp?itok=bdtYrw_u)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.