Нацбанк хоча адвязаць тарыфы ад замежнай валюты

Нацбанк хоча адвязаць тарыфы ад замежнай валюты

Новыя крокі па дэдаларызацыі эканомікі рыхтуе Нацбанк. Сёлета плануецца ўнесці змены ў Грамадзянскі і Банкаўскі кодэксы ў частцы выключэння выкарыстання замежнай валюты ў разліках, а таксама прывязкі да яе розных тарыфаў. Пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц, піша tut.by

Напрыклад, цяпер Грамадзянскі кодэкс (артыкул 298) дапускае прывязку дамоваў долевага будаўніцтва жылля або арэнды да валюты.

Па словах Калечыца, да канца 2019 года і ў наступныя гады ўдзельная вага крэдытаў у беларускіх рублях павінна быць вышэй за 50%.

Разам з тым Нацбанк хоча заканадаўча зняць абмежаванні на валютныя аперацыі для фізічных асоб, а таксама зняць абмежаванні на адкрыццё рахункаў юрасобамі ў замежных банках. 

Плануюцца і іншыя змены — напрыклад, адмена абмежаванняў па тэрмінах рэпатрыяцыі валютнай выручкі і ўсталяванне тэрмінаў вяртання валютнай выручкі непасрэдна ў замежнагандлёвых дамовах. Мяркуецца таксама стварыць сістэму валютнага маніторынгу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі