Нацбанк Беларусі павысіць стаўку рэфінансавання з 9,25% да 12% гадавых
![Нацбанк Беларусі павысіць стаўку рэфінансавання з 9,25% да 12% гадавых](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/manet.jpg.webp?itok=TTzKx51u)
У панядзелак Нацбанк Беларусі паведаміў, што з 1 сакавіка павысіць стаўку рэфінансавання з 9,25% да 12% гадавых. Гэта значыць, што падаражэюць крэдыты, большасць з якіх прывязаныя да яе.
У мінулы раз стаўка рэфінансавання павысілася ў ліпені 2021-га — з 8,5 да 9,25%.
Стаўку па крэдыце авернайт павысяць да 13% гадавых, а стаўку па дэпазіце авернайт — да 11% гадавых.
Нацбанк тлумачыць сваё рашэнне жаданнем падтрымаць фінансавую стабільнасць і абмежаваць інфляцыю. Пра апошнюю адзначаецца, што "рызыкі паскарэння... [яе] узраслі на фоне рэзкага абвастрэння геапалітычнай сітуацыі і прынятых шэрагам заходніх краін санкцый у дачыненні да Расіі — асноўнага эканамічнага партнёра Рэспублікі Беларусь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.