Нацбанк Беларусі паведаміў пра стан золатавалютных рэзерваў
![Нацбанк РБ не дэталізуе структуру ЗВР і не пазначае фактараў, якія ўплываюць на іх змену / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bullion-2802608_1280.jpg.webp?itok=uI1HMxot)
Нацбанк РБ не дэталізуе структуру ЗВР і не пазначае фактараў, якія ўплываюць на іх змену / pixabay.com
Нацбанк Беларусі паведаміў пра стан золатавалютных рэзерваў. У верасні яны выраслі на 39,2 млн долараў ці на 0,5%. На 1 кастрычніка ЗВР складалі 7 млрд 503,3 млн долараў.
За жнівень золатавалютныя рэзервы знізіліся на 97,6 мільёна долараў, а ў ліпені быў адзначаны рост — на $55,5 мільёна.
На 1 студзеня 2022-га ЗВР складалі $8 мільярдаў 425 мільёнаў.
Нацбанк РБ з канца лета не дэталізуе структуру ЗВР і не пазначае фактараў, якія ўплываюць на іх змену.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.