На якія беспрэцэдэнтныя меры з-за каранавіруса пайшоў урад Германіі

На якія беспрэцэдэнтныя меры з-за каранавіруса пайшоў урад Германіі

Урад Германііі пайшоў на беспрэцэдэнтныя меры з-за каранавіруса. Улады збіраюцца падтрымаць падчас пандэміі грамадзян, бізнес і медыцыну. Як паведамляе dw.com, пакет мер, прыняты 23 сакавіка, мусіць дапамагчы грамадзянам Германіі і кампаніям перажыць крызіс. Ён прадугледжвае выдаткаванне на гэта 156 мільярдаў еўра. На падтрымку самазанятых немцаў, малых і мікрапрадпрыемстваў пойдзе 50 млрд еўра.

Пакет мер сацыяльнай падтрымкі насельніцтва прадугледжвае абарону людзей, якія здымаюць кватэры, ад страты жылля нават пры наяўнасці запазычанасці па арэнднай плаце. Спрошчаны доступ да атрымання дапамогі па беспрацоўі і ўмовы часовага пераходу на скарочаны графік працы. Бальніцы атрымаюць фінансавую дапамогу.
 
Акрамя таго, у Германіі ствараецца Фонд эканамічнай стабільнасці. Яго аб'ём — 600 млрд еўра. Ён будзе ўключаць крэдытныя гарантыі на 400 млрд еўра, якія адкрыюць бізнесу дадатковы доступ да крэдытаў у крызіс.

Нямецкі ўрад прыпыняе дзеянне так званага "далгавога тормазу". З 2014 года Германіі ўдавалася пазбягаць новай запазычанасці.

На пасяджэнні ўраду не было канцлера Ангелы Меркель — яна на каранціне, але знаходзілася на сувязі.

Пакет дапамогі, распрацаваны ўрадам, парламент разгледзіць ужо на гэтым тыдні.

На сённяшні дзень у свеце зарэгістравана больш за 360 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам. У Германіі іх 27,5 тысячы. У свеце памерлі 15 488 чалавек, з іх у Германіі — 115.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі