На выхадных у Беларусі будзе да +10 градусаў

На выхадных у Беларусі будзе да +10 градусаў

На выхадных у Беларусі чакаецца цёплае і вільготнае надвор’е, яго прынясуць атлантычныя цыклоны.

У суботу, 19 снежня, чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу тэмпература будзе ад 1 да 7 градусаў цяпла. Удзень +4 — +9.

У нядзелю, 20 снежня, таксама прагназуюцца дажджы. Ноччу ў паўднёвай частцы краіны чакаюцца туманы, тэмпература дасягне +3 — +8 градусаў, удзень +5 — +10.

Падобнае надвор’е чакаецца і ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак сіноптыкі абяцаюць ападкі і тэмпературу +4— +9. 

Фота: cmblackwood.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі