Вы тут

На вуліцы Кастрычніцкай у Мінску з’явіўся трамвай-“двойка”

TUT.by

На тусовачнай вуліцы Кастрычніцкай у Мінску з’явіўся трамвай-“двойка”. Гэта арт-аб’ект у выглядзе фотакалажа на сцяне ў двары Галерэі “Ў”. Аўтар працы —  мастак Андрэй Бусел. Ён выкарыстаў гістарычны здымак трамвая, а таксама далучыў да яго фота мінакоў, знятыя на Камароўцы, піша TUT.by

Назва працы —  “Агульны вагон”. Памер выявы —  12х5 метраў. Праект прымеркаваны да 90-годдзя мінскага трамвая і ўздымае праблему даступнасці і адкрытасці вуліцы Кастрычніцкай для людзей рознага веку і сацыяльных слаёў.

Раней па Кастрычніцкай хадзіў трамвай маршрута №2, але яго рух спынілі праз немэтазгоднасць. Дагэтуль на вуліцы засталіся трамвайныя рэйкі.