Вы тут

На вуліцы Кастрычніцкай у Мінску "абнавілі" партрэт Караткевіча

Партрэт Караткевіча / twitter.com/pashapiston

На вуліцы Кастрычніцкай у Мінску з'явіўся новы насценны партрэт пісьменніка Уладзіміра Караткевіча з сабакам. Пра гэта напісаў ў Твітары Pavel Stánkus. "5 гадоў таму таксама сфоткаў, як малявалі, але з кацянятамі", — адзначыў ён.

Новае графіці з'явілася на месцы старога, на якім папулярны пісьменнік быў з кацянятамі — як на вядомым фатаздымку. 

Дарэчы, сёлета спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Партрэт Караткевіча з кацянятамі / twitter.com/pashapiston