На Віцебшчыне затрымалі двух каталіцкіх святароў
![Каталіцкае мерапрыемства ў Шуміліне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/szum1.jpg.webp?itok=V_Y11ij7)
Каталіцкае мерапрыемства ў Шуміліне / catholicnews.by
На Віцебшчыне затрымалі двух каталіцкіх святароў — Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха. Падставы затрымання пакуль невядомыя, піша @christianvision.
Затрыманне адбылося ў сераду, 8 траўня, пасля сустрэчы ў Шуміліне. Юхневіч з'яўляецца старшынёй каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі.
![На Віцебшчыне затрымалі двух каталіцкіх святароў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/shumilina_spatkanne_13.jpg.webp?itok=_RyA_Jrq)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.