Вы тут

На Валааме каля іконы Пуцін перахрысціўся, а Лукашэнка — не (відэа)

Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі, Уладзімір Пуцін / ria.ru

На Валааме Уладзімір Пуцін перад тым, як пацалаваць ікону, перахрысціўся, а Аляксандр Лукашэнка — не. Гэта відаць на першым відэа, якое з'явілася з вострава на Ладажскім возеры. Там у сераду прайшла сустрэча беларускага лідара і расійскага прэзідэнта. Яны пабывалі на літургіі ў храме ў Спаса-Праабражэнскім мужчынскім манастыры.

Дарэчы, на Валааме Аляксандра Лукашэнку сустрэлі ружовымі кветкамі, а Уладзіміру Пуціну падарылі белыя. Разам з бацькам прыехаў і Мікалай Лукашэнка.

Увечары 17 ліпеня Лукашэнка і Пуцін вернуцца ў Санкт-Пецярбург. У чацвер яны паўдзельнічаюць у VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Запланаваныя іх перамовы.