На ўездзе ў Беларусь адкрыюць чатыры новыя крамы Duty Free

Крама бяспошліннага гандлю / belta.by
Крама бяспошліннага гандлю / belta.by

Крамы бяспошліннага гандлю Duty Free з'явяцца яшчэ на чатырох пунктах пропуску на ўездзе ў Беларусь. Яны будуць размешчаны да зоны мытнага кантролю.

Іх плануецца адкрыць на мяжы з Літвой — у пункце пропуску "Катлоўка", на мяжы з Украінай — у пунктах пропуску "Новая Рудня" і "Макраны" і на мяжы з Польшчай у пункце пропуску "Казловічы", паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

У канцы снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 476, дзе сярод іншага адзначаецца, што на пункце пропуску можа быць толькі адна крама Duty Free.

Таксама ва ўказе гаворыцца, што крамы Duty Free павінны быць абсталяваны новым касавымі апаратамі. Яны павінны блакаваць продаж алкаголю і тытунёвай прадукцыі звыш устаноўленых нормаў іх бяспошліннага ўвозу фізічнымі асобамі.

"Іншымі словамі, у магазіне бяспошліннага гандлю нельга будзе набыць звыш 3 літраў алкаголю і 200 штук цыгарэт", — растлумачылі ў ДМК.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі