Вы тут

На тэрыторыі Беларусі ў вучэннях "Захад-2021" будуць удзельнічаць 12 800 чалавек

Брыфінг Мінабароны па вучэннях "Захад-2021" / Міністэрства абароны​

На тэрыторыі Беларусі ў сумесных стратэгічных вучэннях "Захад-2021" задзейнічаюць каля 12 800 чалавек.

У гэты лік уваходзіць каля 2,5 тысяч вайскоўцаў з Расіі і да 50 чалавек — з Казахстана. Усе яны прадстаўляюць Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання АДКБ. 

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Мінабароны Беларусі на брыфінгу з удзелам прадстаўнікоў ваенна-дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваных у краіне. 

Раней Еўрарадыё паведамляла, што вайскоўцы з Беларусі і Расіі ў чацвер, 9 верасня, правядуць цырымонію адкрыцця вучэнняў "Захад-2021"

Сумесныя стратэгічныя вучэнні "Захад-2021" пройдуць з 10 па 16 верасня на палігонах дзвюх краін і ў паўднёвай частцы Балтыкі.

Усяго ў манеўрах задзейнічаюць да 200 тысяч чалавек, каля 80 самалётаў і верталётаў, да 760 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку 290 танкаў, 240 гармат, рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў, а таксама да 15 караблёў.

Вучэнні, паводле заяваў абаронных ведамстваў РБ і РФ, носяць асабліва абарончы характар. У пачатку верасня Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заклікаў Расію адкрыта расказаць пра вучэнні "Захад-2021" і іх мэты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.