Чыгуначнікі Беларусі: на БЧ не хапае платформаў праз ваенныя перавозкі
Беларускія цягнікі / LookByMedia
Частку спраўных вагонаў-платформаў ужо выдзелілі пад ваенныя заяўкі або зарэзервавалі для бліжэйшых адпраўленняў. Пра гэта паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.
Праз гэта іншым грузаадпраўнікам не хапае платформаў, а іх падача можа затрымлівацца. Дакладная колькасць занятых вагонаў пакуль невядомая. Недахоп супаў па часе з ваеннымі вучэннямі, якія праходзяць у Беларусі з 25 жніўня па 10 верасня.
Падобная сітуацыя ўжо была падчас вучэнняў "Захад-2021": тады БЧ не змагла цалкам забяспечыць платформамі заяўкі некалькіх буйных прадпрыемстваў.