На суботу ў Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

На суботу ў Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

На суботу, 26 верасня, у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА. 

Чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Удзень па паўднёвым захадзе Брэстчыны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. 

Вецер будзе паўднёва-ўсходні 5-10 метраў за секунду, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны — парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Уначы прагназуецца +11...+17, месцамі — 7-10 цяпла. Удзень сіноптыкі абяцаюць 21-27 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі