На сераду ў Беларусі прагназуюцца дождж і мокры снег
![Вясна ўжо блізка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/street-5016081_1280.jpg.webp?itok=4_kR7AdP)
Вясна ўжо блізка / pixabay.com
На сераду, 14 лютага, у Беларусі прагназуюцца дождж, мокры снег і снег. Ападкі чакаюцца пераважна на ўсходзе нашай краіны. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман месцамі ў начныя гадзіны і раніцай. У асобных раёнах магчымы галалёд.
Уначы тэмпература паветра складзе ад -2 да +3 градусаў (на паўночным усходзе — да -6), у дзённыя гадзіны — ад 0 да +5 (на Віцебшчыне месцамі да -3). У Мінску на працягу сутак ад 0 да 2 градусаў цяпла.
У наступныя дні ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.
![На сераду ў Беларусі прагназуюцца дождж і мокры снег](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/CjKgm32w6n0.jpg.webp?itok=7EdA0U_0)
vk.com/belgidromet
![На сераду ў Беларусі прагназуюцца дождж і мокры снег](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/jy-WbECRoCc.jpg.webp?itok=QLS9KXLz)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.