На сайце petitions.by збіраюць подпісы за абарону маршрутак

На сайце petitions.by збіраюць подпісы за абарону маршрутак

У інтэрнэце з'явілася петыцыя ў абарону міжнародніх маршрутак у Беларусі. Яна апублікаваная на сайце petitions.by. Аўтарам петыцыі пазначаны нейкі Sinlinger

Нагодай для петыцыі сталі патрабаванні, прынятыя Міністэрствам транспарту і камунікацыяў. Як паведамляла Еўрарадыё, правілы працы міжагродніх маршрутак змяніліся з 26 лютага. У выніку шмат якія маршруткі не выйшлі сёння ў рэйс. 

"Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь навязвае перавозчыкам заключыць дамовы з вакзаламі пад рэгулярны напрамак, пры якім месцам адпраўлення з'яўляецца толькі тэрмінал вакзала. Як паказала практыка, насельніцтву гэты спосаб не заўсёды зручны, дый наогул шмат фактараў у жыцці, па якіх не зручна дабірацца да вакзала. Гэтаксама пры такім выглядзе перавозак утвараюцца квоты на колькасць транспарту, якая можа адпраўляцца ў адзін час у адным кірунку, а гэта ўсяго адна адзінка тэхнікі. Пры дадзеных умовах і адсутнасці канкурэнцыі дыктаваць свае правілы будзе перавозчык, што можа прывесці да неабгрунтаванага завышэння кошту за дадзеную паслугу пры недастаткова высокай якасці абслугоўвання. Таму што для гэтага перавозчыка няма канкурэнцыі, і ён з'яўляецца манапалістам у сваім кірунку і часе адпраўлення.

У нерэгулярным кірунку іншая сітуацыя. Перавозчыкаў шмат. Таму яны прапануюць свае паслугі з усімі выгодамі (месца адпраўлення, якое зручнае менавіта пасажыру; бясплатны доступ у інтэрнэт; наяўнасць тэлевізара ў салоне; зімой — ацяпленне ў салоне, а летам — наяўнасць кандыцыянера). Пры такім выглядзе перавозкі ідзе пастаянная канкурэнцыя, накіраваная на паляпшэнне якасці абслугоўвання. І тут пасажыр мае права сам выбіраць да каго звярнуцца", — гаворыцца ў заяве.

Зварот выстаўлены ў 14.37. На 16.30 пад петыцыяй сабрана ўжо больш за 4700 подпісаў. У каментарах пад зваротам ёсць і пярэчанні супраць яго. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі