На раскопках пад Мінскам знойдзенае донца гаршка з гербам князя Ізяслава

На раскопках пад Мінскам знойдзенае донца гаршка з гербам князя Ізяслава

На раскопках пад Мінскам — непадалёк ад музея "Стары Менск" у Гарадзішчы — знойдзенае донца гаршка з асабістым гербам полацкага князя Ізяслава. Знаходка датуецца канцом X — пачаткам XI стагоддзяў, аналагаў ёй няма.

Ізяслаў — сын Рагнеды і Уладзіміра Святаславіча, дзед полацкага князя Усяслава Чарадзея. У канцы X ст. Уладзімір заснаваў у Полацкай зямлі новы горад — Ізяслаўль (цяпер Заслаўе), куды былі адасланыя Рагнеда і Ізяслаў. Трызуб Ізяслава стаў гербам Заслаўя.

Шлях ад Заслаўя да Мінска не такі далёкі — знаходка можа быць звязаная менавіта з перыядам знаходжання князя ў гэтым горадзе.

Стваральнік "Старога Менска" Глеб Лабадзенка сцвярджае, што донца гаршка неўзабаве будзе выстаўленае ў музеі і дасяжнае турыстам для агляду.

На раскопках пад Мінскам знойдзенае донца гаршка з гербам князя Ізяслава
Донца гаршка з асабістым гербам полацкага князя Ізяслава

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі