На прыборку снегу з дарог трацяць болей, чым на іх капрамонт

На прыборку снегу з дарог трацяць болей, чым на іх капрамонт

У мінулым годзе на ўтрыманне дарог было патрачана амаль удвая болей, чым на іх бягучы рамонт. Як піша TUT.by, спасылаючыся на інфармацыю Міністэрства транспарту і камунікацыяў, рамонт дарог каштаваў бюджэту краіны 78 мільёнаў рублёў, а іх утрыманне — 140.

Апроч бягучага рамонту, ёсць яшчэ выдаткі на капрамонт дарог — гэта 36 мільёнаў рублёў.

Набольшую долю сродкаў, выдаткаваных на ўтрыманне дарог, “з’ядае” зіма. Толькі на прыборку снегу і ўсталяванне снегаабарончых збудаванняў у 2017 годзе патрацілі 53 мільёны рублёў. І гэта болей за выдаткі на капрамонт.

Значная сума выдаткоўваецца на ямачны рамонт ды іншыя выдаткі на ўтрыманне праезнай часткі (30 мільёнаў рублёў). Таксама шмат сродкаў ідзе на дагляд за ўзбочынамі і зялёнымі насаджэннямі. Пры гэтым найбольшая частка выдаткаў у структуры ўтрымання дарог — гэта штучныя збудаванні (напрыклад, аўтамабільныя і пешаходныя масты).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі