Вы тут

На прэм'ер-міністра Ірака здзейснілі замах з дапамогай дрона

Прэм'ер-міністр Ірака Мустафа аль-Казымі​ / AP Photo

У Багдадзе замініраваны беспілотны лятальны апарат атакаваў рэзідэнцыю прэм'ер-міністра Ірака Мустафы аль-Казымі, паведамляе Reuters.

Атака завяршылася выбухам, у выніку чаго рэзідэнцыя кіраўніка ўрада атрымала пашкоджанні. Самога аль-Казымі ўдалося своечасова эвакуіраваць, зараз ён знаходзіцца ў бяспецы.

Крыніцы ў службах бяспекі паведамілі Reuters, што пры атацы пацярпелі шэсць супрацоўнікаў асабістай аховы прэм'ер-міністра. Аб сур'ёзнасці атрыманых імі траўм не паведамляецца.

Рэзідэнцыя аль-Казымі знаходзіцца ў "зялёнай зоне" іракскай сталіцы, дзе размешчаны ўрадавыя будынкі і замежныя пасольствы. Пакуль ні адна радыкальная групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за тое, што адбылося.

Рэзідэнцыя прэм'ер-міністра Ірака пасля выбуху / AFP

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.