На "Плошчы Перамен" затрымлівалі людзей за ўшанаванне памяці Рамана Бандарэнкі

На "Плошчы Перамен" затрымлівалі людзей за ўшанаванне памяці Рамана Бандарэнкі

На "Плошчы Перамен" у Мінску сёння адбыліся чарговыя затрыманні.

Сёння спаўняецца роўна два месяцы з дня гібелі Рамана Бандарэнкі. Жыхары навакольных дамоў выйшлі на акцыю памяці з запаленымі ліхтарыкамі. Пасля гэтага, як паведаміў ТГ-канал "МотолькоПомоги", пачаліся затрыманні.

Паводле звестак "Нашай Нівы", у аблаве задзейнічаныя каля 40 сілавікоў.

Раман Бандарэнка загінуў, калі выйшаў на "Плошчу Перамен", каб абараніць нацыянальную бел-чырвона-белую сімволіку. Па факце яго гібелі дагэтуль не пачалі крымінальную справу. Затое крымінальная справа пачатая на доктара Арцёма Сарокіна і журналістку Кацярыну Барысевіч, якія паведамілі, што Бандарэнка быў цвярозы падчас нападу на яго. Тым часам афіцыйныя крыніцы спрабуюць падаць гэтае збіццё як п'яную бойку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі