На перамовах у Мінску не ўдалося дамовіцца пра вызваленне палонных у Данбасе
![На перамовах у Мінску не ўдалося дамовіцца пра вызваленне палонных у Данбасе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sajdzik-1506.jpg.webp?itok=2dZkXP5-)
На перамовах Трохбаковай кантактнай групы па Украіне пакуль не ўдалося дамовіцца пра вызваленне палонных у Данбасе. Пра гэта журналістам паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік, перадае interfax.by. Чарговы тур перамоваў прайшоў у Мінску 15 чэрвеня.
Па словах дыпламата, каардынатар гуманітарнай падгрупы заклікаў яе ўдзельнікаў працаваць больш актыўна, каб найперш вызваліць хворых і параненых.
Сайдзік таксама распавёў, што падгрупа па эканамічных пытаннях разгледзела такія пытанні, як водазабеспячэнне, рэструктурызацыя кіравання чыгункамі і ажыццяўленне выплат у Данбасе. Дыпламат канстатаваў, што ў чыгуначнай сферы ёсць істотныя цяжкасці, у тым ліку яны датычаць сацыяльных правоў работнікаў чыгункі.