Вы тут

На перамовах у Мінску абмеркавалі вываз дзяцей-сірот з зоны баёў ва Украіне

У Мінску прайшоў чарговы раўнд перамоваў па развязанні канфлікту на ўсходзе Украіны. На іх абмяркоўвалася магчымасць вывазу дзяцей-сіротаў з зоны канфлікту. Пра гэта журналістам распавёў спецпрадстаўнік АБСЕ ў Трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік, перадае БЕЛТА.

Па словах дыпламата, гаворка ішла пра перамяшчэнне дзяцей з асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей ва Украіну і, магчыма, нават наадварот.

Сайдзік нагадаў, што гэтая тэма ўздымалася і на мінулым раўндзе перамоваў. Гаворка ідзе як пра дзяцей-сіротаў, так і пра дзяцей, разлучаных са сваімі бацькамі ў выніку ўзброенага канфлікту. Па словах спецпрадстаўніка АБСЕ, усе ўдзельнікі дамовіліся шчыльна супрацоўнічаць з экспертамі па гэтым пытанні.