Вы тут

На парламенцкіх выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду / Reuters

На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя "Дзеянне і салідарнасць", якую раней ачольвала прэзідэнт Мая Санду. Яна набрала 52,8% галасоў. У яе будзе большасць у парламенце, а значыць і магчымасць самастойна сфармаваць урад. Блок камуністаў і сацыялістаў Ігара Дадона і Уладзіміра Вароніна набраў крыху больш за 27%.

Мяркуецца, што гэтыя выбары вызначаць будучыню Малдовы. Замест арыентацыі на Расію ці балансавання паміж Масквой і Бруселем, Кішынёў абірае супрацоўніцтва з ЕС. Праеўрапейскі прэзідэнт Мая Санду ў гэтым будзе мець падтрымку парламента.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.