На панядзелак прагназуюць надвор’е з моцным ветрам

На панядзелак прагназуюць надвор’е з моцным ветрам

У бліжэйшыя суткі, 12 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі, пераважна на ўсходзе краіны, пройдуць невялікія дажджы, мокры снег. Таксама сіноптыкі прагназуюць слабы галалёд, уначы і раніцай месцамі туман.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты, удзень у асобных раёнах моцны да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, удзень — 1-7 вышэй за нуль. На паўднёвым захадзе краіны будзе адносна цёпла — 8-11 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі