На Нямізе ў Мінску адбылася масавая бойка, 6 чалавек шпіталізаваныя

6 чалавек пацярпелі падчас масавай бойкі, якая адбылася мінулай ноччу каля рэстарана на вуліцы Няміга ў беларускай сталіцы. У ёй удзельнічалі маладыя мужчыны ва ўзросце 18-21 гадоў. На месца бойкі выязджалі чатыры брыгады "хуткай дапамогі" і каля 20 міліцыянтаў.

Як паведамляе "Інтэрфакс", удзельнікі бойкі выкарыстоўвалі металічныя пруты і прадметы, падобныя на дубінкі. Цяпер праваахоўныя органы праводзяць расследаванне. Затрыманых пакуль няма, узнаўляецца карціна бойкі і апытваюцца сведкі і ўдзельнікі.