На новай кацельні ў Слуцку адбыўся выбух

Кацельня ў Слуцку / slutsk-gorod.by​
Кацельня ў Слуцку / slutsk-gorod.by​

У Слуцку адбыўся выбух на новай кацельні ў 11-м гарадку. Пра гэта slutsk-gorod.by паведамляюць відавочцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, два чалавекі атрымалі цяжкія траўмы.

Кацельня знаходзіцца ў рэжыме наладкі. Мікрараён ацяпляецца пакуль ад старой кацельні, якая працуе як і раней.

Будаўніцтва новай кацельні на мясцовым паліве (фрэзерны торф) у 11-м гарадку пачалося восенню 2019 года. Увесці ў эксплуатацыю новую кацельню планавалі да канца 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі