У Мінску аўтамабіль збіў 12-гадовага раварыста

Месца аварыі

Месца аварыі / t.me/gaiminsk

У Мінску аўтамабіль збіў 12-гадовага раварыста. Аварыя адбылася ўвечары 31 жніўня каля дома № 67 на вуліцы Нёманскай. Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, 12-гадовы хлопчык пераязджаў праезную частку на ровары, не спешыўшыся, і трапіў пад колы BMW.

Школьніка даставілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання. На месцы аварыі працавалі супрацоўнікі ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска. Праводзіцца праверка, каб высветліць усе абставіны здарэння.

У ДАІ нагадалі, што перад перасячэннем праезнай часткі раварысты павінны спешыцца і весці ровар побач з сабой. Гэтае ж правіла дзейнічае для кіроўцаў сродкаў персанальнай мабільнасці, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Правіламі дарожнага руху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.