На наступным тыдні пройдуць беларуска-расійскія перамовы пра цану на газ

На наступным тыдні пройдуць беларуска-расійскія перамовы пра цану на газ

На наступным тыдні пройдуць беларуска-расійскія перамовы пра цану на газ. У іх паўдзельнічаюць міністры энергетыкі Беларусі і Расіі, інфармуе ТАСС са спасылкай на кіраўніка Мінэнерга РФ Аляксандра Новака. Ён нагадаў, што міністэрствы энергетыкі краін "узгадняюць дарожныя карты пра стварэнне адзіных рынкаў у галіне нафты, нафтапрадуктаў, газу і электраэнергіі". Сустрэча міністраў адбудзецца найперш з гэтай нагоды, паколькі "працэс яшчэ не скончаны".

"Мы знаходзімся ў працэсе абмеркавання гэтых пытанняў, у тым ліку і ў пытаннях цаны газу", — сказаў Новак.

Летась Беларусь набыла ў Расіі 20,33 млрд куб. м. прыроднага газу, сёлета чакаецца прыблізна столькі ж. У 2019-м беларусы плацяць за 1 тысячу кубаметраў газу 127 долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі