Вы тут

Ад спынення "ператаможкі" нафты ў 2020 годзе Беларусь страціць 951 мільён рублёў

БЕЛТА

Бюджэт Беларусі ў 2020 годзе страціць 951 мільён рублёў ад спынення дзеяння так званай "ператаможкі" расійскай нафты. Такую лічбу назваў першы намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, перадае БЕЛТА.

Па яго словах, агулам бюджэт у 2020 годзе недалічыцца 1,9 мільярда рублёў. "Скарачаюцца вывазныя мытныя пошліны на нафтапрадукты — на 537 мільёнаў рублёў, паступленні сродкаў ад так званай "ператаможкі" — 951 мільён рублёў", — удакладніў чыноўнік.

Дзяржаўны бюджэт знізіцца ў выніку расійскага падатковага манеўру ў нафтавай сферы, чаканага павышэння коштаў на газ, зніжэння коштаў на калійныя ўгнаенні.

Еўрарадыё падлічыла, што агулам звязаныя з Расіяй страты беларускага бюджэта-2020 складуць амаль 663 млн долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.