Вы тут

На "Нафтане" не абвяргаюць інфармацыю пра ператрус на прадпрыемстве

"Нафтан" / @vestniknaftana

На "Нафтане" не абвяргаюць інфармацыю пра тое, што ў аддзеле маркетынгу прадпрыемства праводзіцца ператрус і затрыманы як мінімум адзін супрацоўнік.

— Я вам не пацверджу і не абвергну. Усяму свой час, — кажа намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах Ігар Нікіцін.

У тэлеграм-каналах, звязаных з незалежным рухам беларускіх рабочых, з'явілася паведамленне ўжо пра трэці за дзень ператрус, звязаны з "Нафтанам".

Акрамя аддзела маркетынгу "Нафтана", гаворыцца пра ператрусы ў офісе першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ "Нафтан". Раніцай з'явілася навіна пра ператрус у кватэры і машыне ў старшыні прафсаюза "Нафтана" Вольгі Брыцікавай.

Да 14:00 мабільны Вольгі Брыцікавай даступны, але ніхто не адказвае.

Раней у гутарцы з Еўрарадыё яна паведамляла, што больш не звязаная з "Нафтанам" і не ў курсе становішча спраў на прадпрыемстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.