Вы тут

На мяжы з Украінай Беларусь разгортвае сілы спецаперацый

Беларускія вайскоўцы / t.me/modmilby

Беларусь пачынае другі этап праверкі сіл неадкладнага рэагавання. Пра гэта заявіў начальнік Генштаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Віктар Гулевіч, паведамляе прэс-служба Мінабароны. 

Ён заявіў, што каля беларускіх межаў узмацняецца вайсковая групоўка ЗША і іх саюзнікаў, праводзіцца шэраг вайсковых вучэнняў у краінах, якія мяжуюць з Беларуссю. 

На заходнім і паўночна-заходнім кірунку беларускае войска вылучыць батальённа-тактычныя групы. Яны будуць узмоцненыя падраздзяленнямі супрацьпаветранай абароны, ракетных войскаў і артылерыі.

Таксама Гулевіч заявіў, што Украіна стварыла на поўдзень ад Беларусі групоўку агульнай колькасцю да 20 000 чалавек. Супраць іх афіцыйны Мінск разгорне на трох тактычных кірунках падраздзяленні сіл спецаперацый. 

Пра тое, што з тэрыторыі Беларусі ў папярэднія месяцы ішла расійская атака на Украіну, начальнік Генштаба не згадаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.