На мяжы з Польшчай затрымалі траіх беларусаў з беспілотнікам
![Кантрабандысты не паспелі скарыстацца беспілотнікам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/1222.jpg.webp?itok=rmuD-RG6)
Кантрабандысты не паспелі скарыстацца беспілотнікам / t.me/gpkgovby/
На мяжы з Польшчай беларускія памежнікі затрымалі траіх грамадзян Беларусі з беспілотнікам. Скарыстацца ім "для ажыццяўлення супрацьпраўнай дзейнасці" мужчыны не паспелі.
Здарэнне адбылося ўначы 13 жніўня. Парушальнікі прыехалі ў памежную зону на аўтамабілі. У іх знайшлі не толькі беспілотнік з пультам кіравання, але і 10 акумулятарных батарэй.
Затрыманым пагражае вялікі штраф.
Падобныя затрыманні рэгулярна адбываюцца на мяжы з краінамі ЕС.
![На мяжы з Польшчай затрымалі траіх беларусаў з беспілотнікам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1224.jpg.webp?itok=AFrd-GQs)
![На мяжы з Польшчай затрымалі траіх беларусаў з беспілотнікам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1223.jpg.webp?itok=dFdYyRt7)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.