На мяжы спынілі беларуса, які вёз на радзіму амаль 80 кг гашышу

На мяжы  спынілі беларуса, які вёз на радзіму амаль 80 кг гашышу

У аўтамабілі "Нісан", на якім на радзіму вяртаўся грамадзянін Беларусі, супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні разам з супрацоўнікамі Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскай памежнай групы выявілі наркотыкі.

Як паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта, аўтамабіль ехаў праз пункт пропуску "Брузгі" па "зялёным калідоры". З дапамогай тэхнічных сродкаў і кіналагічнай службы мытнікі выявілі ў машыне 178 брыкетаў з рэчывам расліннага паходжання зялёна-карычневага колеру.

Эксперты выявілі, што ў гэтых брыкетах знаходзіцца наркатычны сродак — гашыш. Агульная вага наркотыкаў разам з брыкетамі склала каля 78 кг.

На мужчыну пачалі крымінальную справу. Матэрыялы справы перададзеныя ва Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці. За незаконнае перамяшчэнне наркотыкаў праз мытную мяжу мужчыну пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі