На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам стаіць чарга з 1880 фур
![Фура на мяжы / sb.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/d6b1b42dd1ee4c0fdc6c2ee159892b03.jpg.webp?itok=-K2krO60)
Фура на мяжы / sb.by
Больш за 1880 фур чакаюць выезду на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам па стане на 22.00 аўторка, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.
На беларуска-польскай мяжы перад пунктам пропуску "Бераставіца" сабралася звыш 390 фур, "Казловічы" — больш за 400.
Выезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакаюць больш за 70 фур, "Катлоўка" — звыш 100, "Каменны Лог" — больш за 270 фур, "Беняконі" — звыш 270, "Прывалка" — больш за 320 фур.
На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску "Грыгароўшчына" ў чарзе стаяць больш за 50 грузавікоў, "Урбаны" — звыш 10.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.