Вы тут

На мяжы Беларусі з ЕС зноў стаяць сотні грузавікоў

gpk.gov.by

На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам зноў стаяць чэргі з сотняў грузавікоў. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта, станам на 16:00 агулам было каля 900 машын, якія чакалі на выездзе з нашай краіны.

Болей за ўсё фураў у літоўскім кірунку: “Каменны Лог” —  180, “Прывалка” —  160, “Беняконі” —  50, “Катлоўка” —  болей за 40. Таксама на ўездзе ў Беларусь у “Беняконях” стаяць болей за 120 грузавікоў.

Значныя чэргі і ў латвійскім кірунку: “Грыгароўшчына” —  болей за 110, “Урбаны” —  болей за 130. Таксама фуры стаяць на мяжы з Польшчай: “Брузгі” —  100, “Казловічы” —  80, “Бераставіцы” —  40. У зваротным кірунку стаяць 150 фураў у “Брузгах”, 120 у “Бераставіцы” і 20 у “Казловічах”.

Падобная карціна нярэдка назіраецца па выходных.