На "Можно!" можна пайсці задарма!

Еўрарадыё віншуе юзера Lolly pop, адзинага ўдзельніка, які набраў 5 балаў! Правільныя адказы глядзіце ніжэй!

Умовы конкурса:

Канцэртнае агенцтва Bo Promo зноў даказвае, што і ў Мінску можна крута адарвацца! Хочаш патанчыць пад любімыя гурты? Можна! Нічога не ведаеш пра беларускую музыку, але жадаеш даведацца пра самае актуальнае? Можна! Бяры на ўзбраенне памяць ды інтуіцыю, адказвай на пытанні нашага тэсціка — і ідзі на фэст “Можно!” бясплатна!

 
Запрашальнік на дзве асобы атрымае той, хто першым адкажа правільна на максімальную колькасць пытанняў.
 
Адказы прымаюцца да 14:00 10 траўня. Вынікі ў той жа дзень!
 
Пытанні:
 
1. Дзе і пры якіх абставінах упершыню стала "Можно!"?
А. Папа Бо вырашыў паказаць масквічам, што ў беларусаў ёсць свая музыка, сабраў сяброў ды паехаў скараць маскоўскі клуб "Ікра";
Б. Аляксандр Багданаў звярнуўся ў Мінгарвыканкам з пытаннем: "А можна зрабіць у Мінску фестываль"? Мінгарвыканкам сказаў, што можна, і вялікі канцэрт з двума танцоламі адбыўся ў "Рэактары";
В. Выпадкова заехаўшы ў віцебскі клуб "Зебра", музыкі паспрачаліся з мясцовым бармэнам, што і ў Віцебску можна зладзіць класны канцэрт, — і перамаглі!
 
2. Хто ў гэтым годзе будзе ўдзельнічаць у "Можно!" упершыню?
А. Новы этна-электронны праект Shuma;
Б. Сумесны праект Ягора Забелава ды польскага музыкі Уладзіміра Кінёрскага;
В. Дуэт Rockerjoker.
 
3. Які гурт першым стаў выступаць пад маркай “Bo Promo”?
А. "Серебряная свадьба";
Б. "Кассиопея";
В. "Нагуаль".
 
4. Як увогуле прыйшла ідэя арганізаваць канцэртнае агенцтва?
А. Захацелася замуціць класны праект;
Б. У заснавальніка Bo Promo Аляксандра Багданава, па яго словах, быў перыяд, калі не было нават чаго есці. З усіх спосабаў зарабіць ён выбраў самы экзатычны; 
В. Бацькі далі Багданаву грошай на ўласны бізнес, а атрымалася канцэртнае агенцтва.
 
5. Заданне павышанай складанасці! Менавіта столькі разоў у Мінску праходзіў фестываль "Можно!"? (2 балы за правільны адказ)
Тры разы! 
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі