На матчы з Украінай і Славакіяй не выклікалі Глеба, але заявілі Брэсана

Георгій Кандрацьеў выклікаў 26 футбалістаў. У параўнанні з першым матчам адборачнага раўнда супраць Люксембурга (1:1) у складзе няма паўабаронцаў Аляксандра Глеба і Яна Цігарава. Ім на змену выкліканыя Рэнан Брэсан, Міхаіл Сівакоў і Цімафей Калачоў. Сярод абаронцаў заяўленыя Сяргей Мацвейчык з салігорскага “Шахцёра” і Дзмітрый Верхаўцоў з расійскай “Уфы”. Не згуляе за зборную мінскі дынамавец Алег Вераціла. Павялічылася і колькасць нападаючых: у дадатак да Сяргея Карніленкі і Паўла Савіцкага, якія ездзілі на матч з Люксембургам, выкліканыя Віталь Радзівонаў і Мікалай Януш.

Нагадаем, 9 кастрычніка ў 21.45 нацыянальная зборная Беларусі згуляе з Украінай, а 12 кастрычніка ў гэты ж час сустрэнецца са Славакіяй. Абодва матчы пройдуць на "Барысаў-Арэне".

Поўны спіс футбалістаў выглядае наступным чынам:

Брамнікі: Юрый Жаўноў ("Тарпеда" Масква, Расія), Аляксандр Гутар ("Дынама-Мінск"), Сяргей Чэрнік (БАТЭ Барысаў).

Абаронцы: Ігар Шытаў ("Мардовія" Саранск, Расія); Сяргей Мацвейчык ("Шахцёр" Салігорск); Сяргей Паліцевіч ("Дынама-Мінск"); Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія); Дзмітрый Верхаўцоў ("Уфа", Расія); Ягор Філіпенка, Дзяніс Палякоў (абодва — БАТЭ, Барысаў); Максім Бардачоў ("Растоў", Расія).

Паўабаронцы: Цімафей Калачоў ("Растоў" Расія); Сяргей Балановіч ("Амкар" Перм, Расія); Сяргей Кісляк ("Рубін" Казань, Расія); Станіслаў Драгун ("Крылы Саветаў" Самара, Расія); Міхаіл Сівакоў ("Чарнаморац" Адэса, Украіна); Эдгар Аляхновіч, Ілля Алексіевіч, Міхаіл Гардзяйчук (усе — БАТЭ); Ігар Стасевіч ("Дынама-Мінск"); Сяргей Крывец ("Мец", Францыя); Рэнан Брэсан ("Рыу Аве", Партугалія).

Нападаючыя: Віталь Радзівонаў (БАТЭ); Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў"); Мікалай Януш ("Шахцёр", Салігорск); Павел Савіцкі ("Нёман", Гродна).

Фота — ФК БАТЭ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі