Вы тут

На матч "Слуцк" — "Дняпро" "прыйшло" 2300 заўзятараў, хаця стадыён змяшчае 1900

На матчы "Слуцка" з "Дняпром" / kurjer.info

Афіцыйны пратакол футбольнага матча "Слуцк" — "Дняпро" (Магілёў) 19 траўня зафіксаваў 2300 гледачоў. Між тым, стадыён у Слуцку, на якім праходзіла гульня восьмага тура вышэйшай лігі, змяшчае толькі 1896 чалавек, піша "Прессбол".  

Пазней у пратакол усё ж такі ўнеслі змены: паядынак наведалі 1300 чалавек.

Гульня, дарэчы, скончылася нічыёй — 2:2.